Лягатып

 

 Беларуская

 English

 Русский

 

Ад аўтара  |  Біблія для мабільніка  |  Боская мадэль грамадзтва  |  Пропаведзі і артыкулы  |  Малітва за грамадзтва  |  Паэзія |  Музыка  |  Выявы |  Кантакт


Боская мадэль пасьпяховага кіраваньня грамадзтвам

(складзеная ў адпаведнасьці са Словам Боскім і са спасылкамі на Біблію (1));

У артыкуле апісаныя духоўныя і грамадзкія функцыі структураў Боскае мадэлі грамадзтва. Іх выкананьне патрэбнае для ўратаваньня народаў ад пракляцьцяў і пакараньняў, для атрыманьня Боскіх і чалавечых дабраславеньняў.

Вельмі важнымі з’яўляюцца функцыі прароцкіх структураў і дзяржавы, ад якіх залежыць пачатак і працяг рэформаў па Боскай мадэлі. На жаль, усе структуры грамадзтва падданыя паганскае мадэлі кіраваньня, бо ў кожным чалавеку жыве грахоўная эгаістычная прырода, якую без Боскай дапамогі цяжка пераадолець. Нават у прароцкіх структурах існуюць унутрыцаркоўныя і ўнутрыпартыйныя манархіі, што ёсьць парушэньнем волі Боскай і дрэнным прыкладам для дзяржаўных манархаў. Замест таго, каб даць ім прыклад рэформаў сваіх арганізацыяў па Боскай мадэлі, манархі прароцкіх структураў таксама готовыя кіраваць імі больш за 2 тэрміны і нават пажыцьцёва.

Акрамя таго, калі адна са структураў грамадзтва імкнецца падпарадкаваць сабе функцыі іншых структураў грамадзтва і замінае ім выконваць іхнія абавязкі, то гэта ізноў вяртае дзяржаву да паганьскай мадэлі і памнажае пракляцьці і пакараньні на народ.


Уласная распрацоўка Зьміцера Марчука на падмурку Бібліі

Цэнтральным вярхоўным суб’ектам у структуры Боскае мадэлі грамадзтва з’яўляецца ня цар, не імпэратар, не прэзідэнт, не генэральны сакратар, не прэм’ерміністр, ні які іншы манарх, а Сам Госпад Бог – Айцец Нябёсны.

Ён дзейнічае праз усталяваныя Ім законы, дадзеныя праз Майсея і Ісуса Хрыста (1а).

Боскія законы закладзеныя ў заканадаўствы многіх краінаў. Пасьпяховасьць гэтых краінаў – у тым, як гэтыя законы дзейнічаюць у грамадзтве. У якой меры грамадзтва імі карыстаецца, у такой меры яно дапускае ў сваё жыцьцё Бога.

Калі грамадзтва ігнаруе Ягоныя законы, яно атрымоўвае пракляцьці і пакараньні. Калі жыве па іх – атрымоўвае дабраславеньні пасьпяховага жыцьця.

Дзеля гэтага грамадзтва павінна мець вялікую веруючую авангардавую частку насельніцтва, якая жыве праведна, навучае жыць па Боскай волі ўсё грамадзтва, кантралюе адпаведнасьць жыцьця грамадзтва да Боскае мадэлі, Боскім законам і Боскае волі і б’е трывогу, калі такая адпаведнасьць парушаная.

У Боскай мадэлі грамадзтва гэтую прароцкую дзейнасьць выконваюць людзі, якія адданыя Богу і адчуваюць вялікую адказнасьць за народ: прадстаўнікі Царквы, асобныя веруючыя, палітыкі і журналісты, якія цьвёрда стаяць ў апазыцыі да рознага віду парушэньняў Боскае волі.

Прарокі, асабліва царква, закліканыя:

- служыць Айцу Нябёснаму, маліцца, каяцца, вывучаць Біблію, настаўляць людзей у веры і ў пакаяньні, праводзіць зборы ў імя Бога, мець братэрскую лучнасьць, ацаляць, пасьціца, праслаўляць Бога, удзельнічаць у прычасьці, змагацца з бесаўскімі духамі царства цемры і хлусьні, займацца дабрачыннасьцю, памнажаць свае шэрагі, прапаведваць перамогу над сьмерцяй праз уваскрошаньне, Боскае Нябёснае Царства, грамадзянамі якога можна стаць ужо зараз на зямлі, і Ягоныя законы ня толькі ў адносінах да чалавека, але і для ўсяго грамадзтва (2-6);

- змагацца за правы і свабоды вернікаў і грамадзянаў, якія даў Госпад, удзельнічаць у абароне і вызваленьні братоў і сёстраў ад турмаў, ад нападкаў духаў царства цемры, ад перасьледу атэістамі, манархамі ды іншымі паганцамі, і нават землякамі і вернікамі з братэрскіх канфэсіяў (7);

- цярпліва чакаць другое прышэсьце Хрыста (8);

- удзельнічаць у рэфармацыі грамадзтва па Боскай мадэлі, у вызваленьні народаў ад атэістычных, камуністычных, мілітарысцкіх, імпэрскіх і іншых манархіяў, ад іхніх ідалаў і куміраў, моваў, ўладаў, ад рознага віду ідалапаклонстваў, праз якія дзейнічаюць духі царства цемры (9);

- адраджаць народы і іх мовы, веру ў Айца Нябёснага пасьля вызваленьня іх з-пад акупацыі імпэрскімі і іншымі манархіямі, здымаючы з народаў пракляцьці і атрымоўваючы Боскія дабраславеньні тым нацыям, якія жывуць па Боскіх законах і Боскай воле (10);

- разбураць міт, створаны бязбожнікамі, якія ўселіся на пасады Боскіх дзяцей, аб тым, што палітыка – брудная справа, якой вернікам нельга займацца. Але ж інстытут улады ствараны Богам - для служэньня народу: для абароны жыцьця, правоў, свабодаў і маёмасьці грамадзянаў, пакараньня сапраўдных злачынцаў і ўзнагароды сапраўдных праведнікаў,

- кіраваць арганізацыямі і краінамі, закладаць Боскія законы ў мысьленьне народаў і ва ўсе сьферы жыцьця грамадзтва, ратуючы і вызваляючы іх з-пад улады царства цемры, грахоўнага рабства, пракляцьцяў і пакараньняў (11);

- навучаць народы будаваць Боскую мадэль грамадзтва ў вобразе тэалягічна-дэмакратычнае канстытуцыйнае парлямэнцкае рэспублікі, якой кіравалі парлямэнт і суддзі па Боскіх законах без цароў на працягу 300 гадоў і на 300 гадоў раней за спробу дэмакратыі ў Грэцыі, дзе яшчэ заставалася сацыяльная няроўнасьць у правох.

А таму трэба дамагацца, каб палітолягі і гісторыкі прызналі калыскай дэмакратыі ня Грэцыю, а Ізраіль, і самай справядлівай – Боскую біблейскую мадэль грамадзтва – Канстытуцыйную парлямэнцкую рэспубліку,

- прапаведваць Боскую ідэю падзелу улады на судовую, заканадаўчую, выканаўчую і інфармацыйна-апазыцыйную (прароцкую) (12);

- нагадваць аб пісьмовай канстытуцыі Боскіх законаў, перад якімі ўсе людзі былі роўнымі, і якія сталіся падмуракам сучаснага заканадаўства ў большасьці краінаў (13);

- ставіць ў прыклад абіраны рэгіёнамі парлямэнт – сход 70 веруючых старэйшынаў, зь якім раіўся тагачасны прэм’ер-міністар у вобразе цара (14);

- прапаведваць Біблейскі прыклад незалежных, гуманных і справядлівых судоў прысяжных (15),

- навучаць людзей кіравацца прыкладам прарокаў і іншых праведнікаў, якія выконвалі функцыі сродкаў масавае інфрмацыі і апазыцыі да самадурства манархаў (16);

- прапаведваць прыцып рэгіянальнага кіраваньня, які быў у гарадох, што служыць супроць цэнтралізацыі манархіі (17);

- ставіць ў прыклад разьмежаваньне паўнамоцтваў паміж кіраўнікамі выканаўчае улады і сілавых структураў (як было гэта паміж Майсеем і Ісусам Навіным, Давідам і Ёвам), каб манарх не ўзначальваў абарону сваёй ўзурпаванае ўлады (18);

- браць ў прыклад праведзеную каталікамі і пратэстантамі ў Эўропе ў 9-16 стагоддзях Рэфармацыю царквы і грамадзтва паводле Боскага Слова, бо пераклаўшы Біблію на нацыянальныя мовы, людзі змаглі па ёй будаваць не толькі сваё жыцьцё, але і жыцьцё сваіх краінаў;

- адвучваць грамадзтва ад пакланеньня перад ідалаімі: імпэрскімі, атэістычнымі, камуністычнымі, перад ідаламі грошай, улады, алькаголю, наркотыкаў, раскошы, жытла, працы, палітыкі, лайдацтва, азартных гульняў, тэлебачаньня, перад Боскімі і чалавечых рук творамі, ды перад іншым, з чаго людзям, якія ня ведаюць Айца нябёснага, уласьціва ствараць ідалаў (19);

- спыняць грамадзтва ад пакланеньня перад людзьмі, у тым ліку перад вобразамі царкоўных служкаў, артыстаў і палітыкаў, цароў, імпэратараў, прэзыдэнтаў і іншых манархаў; спыняць ўзьнясеньне грэшных людзей у ранг сьвятых, якое прыніжае Хрыста, бо няма аніводнага праведніка, акрамя Сына Боскага, у Якім ўся паўната сьвятасьці, хвалы, любові, ацаленьняў, дапамогі і цудаў (20);

- удзельнічаць у збаўленьні народаў ад пракляцьцяў і пакараньняў праз скасаваньне імпэрыяў і іншых манархіяў, у спыненьні войнаў, тэрарызму, абортаў і іншых відаў заказных забойстваў, гневу, хлусьні, пыткаў, зьдзекаў, зайздрасьці, карупцыі, рабаўніцтва, крадзяжу, голаду, лайдацтва, блуду, гомасэксуальных ды іншыя грахоў, ад якіх Боскія і чалавечыя пракляцьці на народах (21);

- старацца зьмяніць гнеў і розныя канфлікты на любоў і мір (22);

- натхняць людзей на малітвы, у якіх павінны быць просьбы аб тым, каб Сам Айцец Нябёсны дапамагаў вырашаць праблемы народаў (23);

- натхняць народы шукаць Боскую волю ў Бібліі, у пропаведзях і малітвах і будаваць жыцьцё кожнага чалавека і ўсяго грамадзтва ў адпаведнасьці з Боскае воляй (24);

- шукаць паратунку ў Госпада ад спакусаў і жаданьняў, якія вядуць да грахоў і пракляцьцяў (25);

- дзякаваць за ўсё Богу (26);

- загартоўваць цярпеньне, каб быць гатовымі да ўціску і ганеньняў вернікаў з боку дзяржавы, маліцца і пасьціцца за краіну і ўладу, каб выганяліся бесы, якія апанавалі грамадзтвам праз грахі і рознага віду ідалапаклонствы, каб наблізіўся канец ўлады царства цемры, бо гэта - Боская вайна, у якой брама пекла не адолее Царквы (27);

- натхняць грамадзтва на пакаяньне ў грахох і ідалапаклонстве (28):

- натхняць грамадзтва жыць па Боскіх законах, каб людзі прынялі Бога ў сваё жыцьцё Госпадам, Збаўцам і Абаронцам, каб станавіліся грамадзянамі Хрыстовага Царства (29);

- навучаць людзей спадзявацца на Бога, а не на сябе, людзей, час, грошы, начальства, войска, зброю, дзяржаву, іншыя краіны ды на іншае, з чаго людзям, якія ня ведаюць Бога, уласьціва ствараць ідалаў і куміраў (30);

- бавіць меньш часу ў мітусьні чалавечай вакол сьвецкіх каштоўнасьцяў, а праводзіць болей часу ў лучнасьці з Богам, з братамі і сёстрамі ў Царкве, у малітвах, праслаўленьнях Бога, ў вывучэньні Бібліі і прапаведваньні Боскага Слова (31);

- ня крыўдзіць і ня зьлаваць людзей і Бога нараканьнямі, непакорлівасьцю, пыхай, крыўдамі, асуджэньнямі, злосьцяй, зайздрасьцяй, абыякавасьцьяй ды іншымі грахамі (32);

- не крыўдзіцца на людзей і на Бога, бо не заўжды Бог дае тое, што мы хочам (33);

- не асуджаць людзей, такіх жа грэшных і слабых перад грахом, як і мы самі (34);

- не праяўляць гнеў у дачыненьні да людзей, баронячы нейкую чалавечую праўду, бо існуе толькі Боская абсалютная праўда, не праяўляць нічога з таго, што выклікае агрэсію ў людзей, адгаворваць народы ад войн, у т. л. за зямлю, якая ўся належыць Богу (35);

- дапамагаць народам друкаваць Біблію на сучаснах нацыянальных мовах, каб все народы даведаліся Боскую волю на ўсе сьферы грамадзкага жыцьця і сталі жыць па Боскіх законах (36);

- навучаць народы жыць па Боскае волі, а не па волі імпэрскіх ды іншых паганцаў, каб не зьнішчалі веру, нацыянальныя геаграфічныя назвы, культуры і мовы на карысьць імпэрскіх і камуністычных ідалаў і адной імпэрскае мовы, памнажючы Боскія пракляцьці на народы,

- прасіць людзей, каб не парушалі Боскую волю ў дачыненьні да нацыянальнай мовы, па якой кожны народ павінен карыстацца той мовай, якую Ты даў кожнаму народу, а не бабілёнскай, бо праз яе лёгка навязваюцца іхнія куміры і ідалы: імпэрыялізму, атэізму, камунізму, алькагалізму, лайдацтва…,

- тлумачыць людзям, што мова – тэалягічная катэгорыя, інструмант пакланеньня Богу або імпэрскім ідалам, бо разбурэньне Бабілёнскае імпэрыі Бог пачаў не з вежы, а з імпэрскай мовы (37);

- не дапушчаць паганцаў да зьмены дзяржаўнае хрысьціянскае сымболікі на д’яблавую, выступаць супроць яе і ў абарону хрысьціянскае, зьмяніць камуністычныя і імпэрскія геаграфічныя назвы, сьвяты і гімн на нацыянальныя і хрысьціянскія, не ганарыцца і не пакланяцца паганьскім камуністычным і імпэрскім ідалам і кумірам, каб больш не выклікаць Боскія пракляцьці і пакараньні на свае краіны (38);

- рэгулярна маліцца і наведваць зборы царквы, жыць сапраўдным царкоўным жыцьцём, каб вера не была “халоднай”, не абмяжоўвалася тым, супроць чаго выступаў Хрыстос: забабонамі, абрадамі, традыцыямі, рытуаламі і фарысэйскім фармалізмам (39);

- спыніць служыць імпэрыям ды іншым манархіям, грашам і раскошы, не гандляваць алькагольнымі напоямі, не спайваць людзей, не выкарыстоўваць Хрыстовае імя, каб не плаціць падаткі, не дыскрэдытаваць Царкву і не адштурхоўваць ад Яе людзей, якія шукаюць праведнасьць хоць бы ў царкве (40);

- імкнуцца да братэркае любові і згоды ў Царкве і грамадзтве, паступаць па-хрысьціянску: ня хлусіць, не зласловіць, не асуджаць, не прыніжаць, не перасьледваць, не праклінаць, ня ўдзельнічаць у войнах, абортах і ў іншых заказных забойствах, не зьнішчаць жывыя душы, створаныя па Боскім вобразе (41);

- выхоўваць у грамадзтва любоў да людзей, Боскіх законаў і праўды, каб ніхто не прыймаў ўдзел ў забойствах і ў зьбіцьці людзей, у несправядлівых судах і арыштах, у клятвах і праклёнах, фальсыфікацыях і іншае хлусьне, у карупцыі, рабаўніцтве, крадзяжах, зьдзеках, пералюбе, п’янстве, гомасэксуалізме і ў іншых грахох, якія выклікаюць Боскія пракляцьці на народ (42);

- заўжды чакаць і шукаць Боскае волі ў Бібліі, пропаведзях і малітвах, будаваць сваё і жыцьцё грамадзтва ў адпаведнасьці з Боскае воляй і Словам; заўсёды маліцца перад прыняцьцём рашэньняў і іх выкананьнем (43);

- рабіць усё магчымае, каб ўсе людзі сталі грамадзянамі Боскага царства праз пакаяньне ў грахох і прыняцьцё Хрыста ў сваё жыцьцё сваім Госпадам, Збаўцам ад грахоў, Саюзьнікам ў змаганьні за праўду, Памочнікам ў працы і жыцьцёвых выпрабаваньнях, Абаронцам ад перасьледу злымі духамі і паганьскімі ўладамі (44);

- праяўляць настойлівасьць ў змаганьні за вызваленьне ад кайданаў грахоўнага рабства, за праўду і свае грамадзянскія і рэлігійныя правы;

- пратэставаць, як прарокі, Хрыстос і апосталы, супроць зьдзекаў, тыраніі, уціску, перашкодаў і забаронаў з боку манархіяў ў адносінах да Боскае мадэлі грамадзтва, у т. л. да прарокаў, царквы, апазыцыі, СМІ, прадпрыймальнікаў і простых грамадзянаў; супроць заказных несправядлівых судоў, зьбіцьця, арыштаў і забойстваў; супроць парушэньняў законаў, выкраданьня апазыцыйных палітыкаў; супроць рабаўніцтва народа праз высокія падаткі і цэны, асабліва на жытло, што вядзе да абортаў і выміраньня нацыі; супроць нізкіх заробкаў у народа і ўзрастаньня колькасьці чыноўнікаў; супроць адмены ільготаў у насельніцтва, асабліва ў дзяцей і пэнсіянэраў; супроць фальсыфікацыі выбараў, рознае іншае хлусьні і несправядлівасьці з боку дзяржавы (45);

- не ўпакорвацца і не зьмірацца з несправядлівасьцяй, беззаконьнем і самадурствам манархіяў (46);

- ўдзельнічаць у байкотах, зборах, маршах і дэманстрацыях за Боскую праўду і справядлівасьць, за Боскую тэалягічна-дэмакратычную мадэль грамадзтва (47);

- пратэставаць супроць скажонае хрысьціянскае тэалёгіі і фарысэйскіх царкоўных парадкаў, крывадушнае веры некаторых кіраўнікоў царквы, якія пераўтварылі дамы малітвы ў сродак для раскошнага жыцьця і ўнутрыцаркоўнае манархіі, што з’яўляецца вельмі дрэнным прыкладам для сьвецкае улады і нават апазыцыйных партыяў (48);

- кіраваць краінамі, у якіх Бог дае фізычнае і духоўнае хрысьціянскае нараджэньне, і дзе неабходна прапаведваць Эвангельле, а не ўбягаць у іншыя краіны, пакідаючы ўладу “праваслаўным атэістам”, манархам і іншым паганцам; выхоўваць у грамадзтва такую актыўную пазыцыю і патрыятызм, якія былі ў прарокаў, апосталаў і ў Самога Ісуса Хрыста (49);

- удзельнічаць у ацаленьні духоўнага стану Царквы і грамадзтва, каб Творца Сусьвету стаў Айцом нябесным, адзіным Аб'ектам пакланеньня, хвалы і спадзяваньняў, Збаўцам, Абаронцам і Гаспадаром жыцьця для кожнага чалавека і ўсяго грамадзтва, каб сапраўдных актыўных вернікаў в каждой стране была хоць бы мінімальная колькасьць для будаваньня Боскае мадэлі грамадзтва, для збаўленьня народов ад грахоўнага рабства, пракляцьцяў і гібелі (50);

- прасіць Бога, каб адабраў з-пад улады царства цемры і ўзяў пад ўладу Свайго Царства жыцьцё, плоць, розум і пачуцьці кожнага чалавека на служэньне Сабе, Царкве, народу і сваім сем’ям; каб скарыстаў людзей па Сваёй волі і планах, каб зрабіў з кожнага чалавека таго, каго Ён хоча (51);

- навучаць людзей зьвяртацца па дапамогу да Бога у змаганьні са спакусамі і жаданьнямі, якія вядуць да грахоў, асабліва – з ганарлівасьцю (52);

- прасіць Бога, каб дапамог кожнаму чалавеку сурасьпяць сваё грэшнае жыцьцё разам з Ісусам Хрыстом, памёрці для граху і ўваскрэснуць ў новае, меньш грэшнае жыцьцё, адрадзіцца ў новага праведнага чалавека (53);

- спрыяць, каб кожны меў магчымасьць асабіста пазнаёміцца з кожнай Боскай Асобай Трыадзінага Бога: з Айцом Нябёсным, Ісусам Хрыстом і Духам Сьвятым,

- навучаць любіць Бога і людзей, каяцца і маліцца, рэгулярна вывучаць Біблію і наведваць царкоўныя зборы, весьці хрысьціянскае праведнае жыцьцё па біблейскіх запаведзях (54);

- прасіць Бога, каб даў хрысьціянам здароўе, жаданьне, памяшканьне, транспарт і спрыяльнае надвор’е, каб рэгулярна наведвалі зборы Царквы і ўдзельнічалі ў Яе жыцьці, прычасьцях, пропаведзях, малітвах і праслаўленьнях (55);

- рэфармаваць Царкву, а праз Яе і ўсё грамадзтва: ачышчаць Царкву ад манархіяў, фармалізму, абрадаў, традыцыяў і рытуалаў, выяваў і іншых рэчаў, за якімі некаторыя царкоўнікі хаваюць Бога Жывога - бязьмежнага Духа Свабоды,

- ачышчаць царкоўнае жыцьцё ад усяго, што дыскрэдытуе Царкву перад Богам і людзьмі,

- спыняць людей ад ўзьнясеньне любога чалавека у ранг сьвятых, якое прыніжае ролю Хрыста, бо няма аніводнага праведніка, акрамя Ісуса, у якім ўся Боская поўнасьць (56);

- спыняць сэктанцкі падзел Царквы на канфэсіі, а толькі па назвах, бо няма ў Бібліі ні праваслаўных, ні каталікоў, ні пратэстантаў, і для ўсіх ёсьць “адзін Госпад, адна вера, адно хрышчэньне”, адно прычасьце; каб усе пазнавалі хрысьціянаў па тым, што яны маюць любоў між сабою,

- ствараць умовы, каб на адной плошчы стаялі храмы розных канфэсіяў і рэлігіяў, каб яны былі ў кожным мястэчку па ўсёй краіне, каб кожны народ быў Боскім народам і меў выбар,

- абараняць ўсе канфэсіі ад перасьледу ўладамі, вызваляць царкву ад дзяржаўнага і бабілёнскага падпарадкаваньня (57);

- змагацца за зьмены ў законах ўсіх краінаў, якія тычацца свабоды сумленьня і рэлігійных арганізацыяў, каб законы не абмяжоўвалі дзейнасьці усіх канфэсіяў Царквы,

- публічна асуджаць і па магчымасьці блякаваць прыняцьцё такіх законаў, якія дзейнічаюць супроць Боскіх законаў, волі і Царквы,

- дамагацца зьмены датаў хрысьціянскіх сьвятаў з імпэрскіх на міжнародныя,

- пазбаўляцца ад ўсяго таго, што замінае Царкве дзейнічаць у грамадзтве,

- забараняць д’яблу ўмешвацца праз дзяржаву ў справы Царквы, у Яе прапаведніцкую душа-ратавальніцкую і сацыяльна-дабрачынную дзейнасьць, каб дзяржава не забараняла Царкве тое, што Бог запавядаў Ёй рабіць: хрысьціць людзей, маліцца, зьбірацца, прапаведваць Дабравесьце і вывучаць Біблію ў любы час і ў любым месцы, як у апостальскія часы, у т. л. у дамашніх цэрквах, сярод палітыкаў нават у парлямэнце, клапаціцца аб бедных і хворых (58);

- служыць Богу, Царкве і ўсяму грамадзтву рупарамі Боскага Эвангельля, Ягонае волі і законаў, антэнамі Духу Сьвятога і Боскае любові,

- памнажаць малітвы за грамадзтва і працу так, каб Боская тэалягічна-дэмакратычная грамадзкая мадэль усталявалася ва ўсіх краінах, якая спрыяльная для дзейнасьці Царквы і распаўсюду Боскага Слова, Царства і дабраславеньняў (59);

- пропаведваць праведнае жыцьцё па Боскіх законах ня толькі ў адносінах да чалавека, але і да ўсяго грамадзтва,

- закладаць Боскае Слова і Боскія законы ў менталітэт народа, юрыдычную, эканамічную, палітычную, сацыяльна-культурную і іншыя сьферы, як гэта было ў часы Рэфармацыі, у якой ўдзельнічала амаль усё насельніцтва, духавенцтва і кіраўніцтва многіх краінаў Эўропы, у т. л. тагачаснае Беларусі - Вялікага Княства Літоўскага (60);

- займацца палітыкай на правах простых грамадзянаў, абараняць Боскія інтарэсы і правы вернікаў і царквы ў грамадзтве, быць кіраўнікамі ва ўсіх галінах улады і кіраваць краінамі ў адпаведнасьці з тэалягічна-дэмакратычнымі біблейскімі прынцыпамі, ствараць спрыяльныя ўмовы для прапаведваньня Эвангельля, каб Боскае Царства перамагала царства цемры, якое падпарадкавала сабе народы праз манархіі, імпэрыі і іншыя паганьскія мадэлі грамадзтва,

- выхоўваць у вернікаў адказнасьць за тую краіну, дзе Айцец Нябёсны дае кожнаму чалавеку фізычнае і духоўнае нараджэньне, не забываць штодзённа маліцца аб ёй і дапамагаць нават у эміграцыі,

- выхоўваць сорам у насельніцтва за тое, што дапушчаюць да ўлады бязбожнікаў, а не Боскіх вернікаў (61);

- вызваляць людзей ад кайданоў пакланеньня ідалам, грахоўнага рабства, цемры, страху, хлусьні і гвалту тыранічных паганьскіх манархіяў,

- праяўляць любоў, волю, веру і актыўную прынцыповую хрысьціянскую пазыцыю ў праломіне за сваю краіну, за тэалягічна-дэмакратычнае грамадзтва ва ўсім сьвеце (62);

Дзяржава складаецца з абраных народам сваіх прадстаўнікоў у выканаўчай, заканадаўчай і судовай структурах ўлады, якія павінны спрыяць выкананьню функцыяў усімі структурамі Боскай мадэлі грамадзтва, вызначаных у Слове Боскім галоўным чынам, як служэньне народу па забяспячэньні жыцьця, маёмасьці і правоў грамадзянаў, дадзеных Богам, па ўзнагародзе праведнікаў і пакараньні злачынцаў, а не наадварот.

Каб зьменьшыць Боскія і чалавечыя пракляцьці на народы, каб атрымаць дабраславеньні сваім краінам, дзяржаўныя чыноўнікі павінны спрыяць і самі ўдзельнічаць:

- у пабудове ўсіх сьфераў жыцьця грамадзтва па біблейскіх пранцыпах, у т. л. палітыкі - па тэалягічнай дэмакратыі, эканамікі – па рынкавай мадэлі, каб у кожнага была магчымасьць выбіраць канфэсіі царквы, тавары, паслугі і кіраўнікоў дзяржавы з разьмежаваньнем функцыяў улады паміж заканадаўчай, выканаўчай, судовай і інфармацыйна-апазыцыйнай, каб Боскія законы сталі вярхоўнай уладай для кожнага; каб ніводная галіна ўлады не прысвойвала функцыі, якія належаць іншым, і каб ніхто не пасягаў на Боскую вярхоўную ўладу і не парушаў законаў, у якія закладзеныя Боская воля і Ягоныя законы (63);

- у рэфармацыі грамадзтва, каб нашая і іншыя краіны з паганьскіх манархіяў сталі тэалягічна-дэмакратычнымі канстытуцыйнымі парлямэнцкімі рэспублікамі па Боскай Біблейскай мадэлі, каб дэпутаты не прызначаліся манархамі на фіктыўных выбарах, а абіраліся на сапраўдных,

- у пераходзе гамадзтва на тэалягічнае мысьленьне і пабудове менавіта тэалягічнае дэмакратыі, бо простая дэмакратыя грэшных людзей прыводзе ізноў да грахоўнага рабства: у асабістым жыцьці - да алькагалізму, наркаманіі, блуду і гомасэксуалізму, а ў палітыцы – да карупцыі і тыраніі манархаў,

- у дапамозе прыходу да ўлады прарокаў, каб пераважную большасьць начальнікаў складалі патрыёты сваёй краіны і грамадзяне Боскага Царства - тыя людзі, якія жывуць па Боскіх запаведзях праведным жыцьцём, ня злыя, ня сквапныя і не ганарлівыя, якія ведаюць Бога асабіста, а таму не будуць ствараць сабе розных куміраў ды ідалаў з людзей, чалавечых ідэяў, улады і грошай, фальсыфікаваць вынікі выбараў і падаць ў карупцыю, садзіць у турмы, зьбіваць і забіваць людзей за праўду, якая ад Бога… (64);

- у стварэньні і прыйманьні законаў на падмурку Боскіх, каб яны былі гуманнымі, справядлівымі і роўнымі для ўсіх сацыяльных слаёў грамадзтва,

- у скасаваньні і блякаваньні тых законаў, якія супярэчаць Боскім,

- у выбарах такога прарлямэнту, які б складаўся з дэпутатаў, якія добра ведаюць Біблейскія законы (65);

- у рэфармаваньні заканадаўства у адпаведнасьці з Боскай воляй:

- у скасаваньні непатрэбных інстытутаў манархаў, якія ёсьць пракляцьцем і пакараньнем на народы, бо людзі захацелі іх завесці сабе супроць Боскае волі: цароў, імпэратараў, генэральных сакратароў і прэзыдэнтаў. Каб яны і іхнія адміністрацыі не дублявалі прэм’ер-міністраў, прадстаўнічую ролю міністра замежных справаў, ўрад ды іншыя галіны ўлады. Каб спынілася пакланеньне перад іхнімі асобамі і пасадамі, каб больш не выдаткоўвалася шмат сродкаў на іхняе утрыманьне, жыльлё і рэзыдэнцыі, ахову, адміністрацыю, транспарт і выбары. Каб не развешваліся усюль іхнія партрэты, што ўзвышае грэшнікаў і прыніжае Бога, выклікае ідалапаклонства і пракляцьце на народы. Каб зьменшылася імавернасьць прыходу да ўлады чарговых дыктатараў. Каб не было больш сорамна і страшна ад іхніх дзеяньняў і выказваньняў. Як, напрыклад, ад Лукашэнкі, які бярэ прыклад зь Леніна, Сталіна і Гітлера, зь іх імпэрскіх паганьскіх крывавых манархіяў, ад якіх дзесяткі краінаў панесьлі вялізарныя матэрыяльныя і чалавечыя страты ў сотні мільёнаў жыцьцяў, а зямля напоўнілася мільярдамі Боскіх і чалавечых пракляцьцяў (66);

- ва ўкараненьні працэдуры абраньня прэм’ер-міністраў парлямэнтам, каб з парлямэнтам узгадняліся ўсе важныя для краіны рашэньні ў адпаведнасьці з Боскім Словам і воляй (67),

- у забяспячэньні судовых ворганаў і судоў прысяжных незалежнасьцю, каб яны былі няперадузятымі і справядлівымі (68);

- у пераходзе экономікі да рынкавых зносінаў, прыватызацыі і пашырэньня сэктару праватнае маёмасьці,

- у спыненьні дзяржаўнага дыктату, уціску і перасьледу ў адносінах да прадпрыймальнікаў,

- у зьмяньшэньні часу і кошту рэгістрацыі і перарэгістрацыі фірмаў, падаткаў і штрафаў, каб ім было прасьцей працаваць, забясьпечваць працай суайчыньнікаў і насычаць рынак таварамі і паслугамі,

- у зьмяньшэньні падаткаў, каб прыбыткі прадпрыемстваў ішлі не на полчышчы чыноўнікаў кантралюючых, карных і сілавых ворганаў, а заставаліся на прадпрыемствах у заробкавых, жыльлёвых, пэнсійных ды іншых сацыяльных фондах, каб прадпрыймальнікам хапала рэсурсаў ня толькі на разьвіцьцё бізнэсу, але і на выкананьне Богам дадзеных ім абавязкаў: дзяліцца прыбыткамі і кіраваньнем прадпрыемствамі з працаўнікамі, сваечасова і якасна аплочваць іх працу, каб грошай хапала ня толькі на ежу, але на іх годны адпачынак, уласнае жыло і транспарт, на дабрачыннасьць і дапамогу малазабяспечаным слаям насельніцтва: пэнсіянэрам, імігрантам, удовам, мацярам-адзіночкам і іх дзеткам, сіротам, дзятдомаўцам; у стварэньні і дзейнасьці незалежных ад адміністрацыі прафсаюзных арганізацыяў, якія будуць бараніць правы працоўных, як на дзяржаўных, так і на прыватных фірмах. Бо ня толькі чыноўнікі, але і многія прадпрыймальнікі маюць паганьскае рабаўладальніцкае мысьленьне, пры якім у работнікаў шмат неспецыялізаваных абавязкаў, а заробку хапае толькі на ежу (69);

- у разьвіцьці рэгіянальнага кіраваньня і ў дэцэнтралізацыі манархіяў, у разьмежаваньні функцыяў выканаўчае улады і сілавых ворганаў, каб яны служылі народу, які іх наняў і корміць, а не чыноўнікам, якія ў манархіях узурпуюць ўладу з дапамогай дубінкаў, турмаў і фальсыфікацыяў вынікаў выбараў (70);

- у адмене войсковай прысягі манархам, у зьмягчэньні ўмоваў закліку хлопцаў на службу ў войска, у скарачэньні полчышчаў сілавых структураў са зьменай іх на апалчэньне і з абраньнем іх кіраўніцтва па рэгіёнах, а не з прызначэньнем іх манархамі; у зьмяньшэньні іх колькасьці, каб яна не перавышала Боскую біблейскую прапорцыю з 600 чалавек рэгулярнага войска на 1,5 млн насельніцтва, у якім 570 тысячаў складала апалчэньне, якое не патрэбна ўтрымліваць ў мірны час,

- у абароне законаў, маёмасьці, правоў і грамадзянаў, у т. л. ад зьнікненьня, асабліва прарокаў, палітыкаў, журналістаў, прадпрыймальнікаў і тым больш міністраў ўнутраных справаў,

- у стварэньні арганізацыі і яе філіяў пры ААН і ў кожнай краіне па абароне ад тэрору імпэрыяў і манархіяў, для іх скасаваньня, кантролю і папярэджаньня іхняга зьяўленьня, што скараціць выдаткі краінаў на ўзрастаньне ўласных войскаў, якіх асабліва шмат трэба манархам для абароны сваёй узурпаванае улады і акупацыі іньшых народаў. Такая міжнародная арганізацыя вызваліць ад вайсковага абавязку тых, хто не жадае прыймаць прысягу забіваць людзей. Гэта зьменьшыць імавернасьць зьяўленьня новых Напалеонаў, Ленінаў, Сталінаў, Гітлераў, Мілошавічаў і Хусэйнаў… зь мільёнамі ахвяраў і пракляцьцяў…

- у пакаяньні перад Богам і людзьмі за зьдзекі над сваім і іншымі народамі, асабліва над каланіяльнымі народамі, якія былі загананыя: адны - ў імпэрскае рабства, іншыя – яшчэ і ў камуністычнае. За прымушэньне народаў пакланяцца іхнім ідалам і кумірам: імпэрскім, мілітарысцкім і камуністычным. За тэрор, голадамор, страх, канцлягеры і турмы, выгнаньне з радзімы ў іншыя кліматычныя зоны, за дапамогу дыктатарам у прыходзе да ўлады і ў будаўніцтве іхніх паганьскіх манархіяў, за правядзеньне сумесных камуністычных, фашыстоўскіх і ішых парадаў акупанскіх войскаў, за абмен вопытам зьдзекаў над людзьмі, за тое, што адні імпэрыі натхнялі іншыя на вайну і дзялілі разам паміж сабой краіны, зьнішчалі веру в Бога, Бібліі, мовы, культуры народаў, разбурылі мільёны сем’яў, цэркваў, касьцёлаў і малітоўных дамоў, зьнішчылі і пакалечылі, прынесьлі ў ахвяру сваім ідалам дзесяткі мільёнаў людзей (71);

- у спыніненьні вайнаў манархаў за іх паганьскую ўладу супроць чужых і сваіх народаў, якія іх кормяць, супроць структураў Боскае мадэлі кіраваньня, асабліва супроць прароцкіх структураў; у спыненьні карупцыю ўладаў па выкарыстоўваньні ўсіх дзяржаўных рэсурсаў, у т. л. СМІ і сілавых ворганаў для ўзмацаваньня манархіі (72);

- ў пакаяньні за правядзеньне рэфэрэндумаў па зьнішчэньні дэмакратычных законаў Канстытуцыі, нацыянальнае мовы і зьмене хрысьціянскае і нацыянальнае дзяржаўнае сымболікі на паганьскую; за разбурэньне храмаў Хрыстовае царквы; за запужваньні грамадзянаў зброяй і вайсковай тэхнікай, за зьбіцьцё грамадзянаў на мірных мітынгах і дэманстрацыях; за фальсыфікацыці выбараў, рэферэндумаў і інфармацыі ў СМІ; за дазвол праводзіць паганьскія масавыя мэрапрыемствы пакланеньня алкаголю пад час хрысьціянскіх сьвятаў; за забарону будаўніцтва храмаў, рэгістрацыі партыяў і цэркваў, хрысьціянскіх і дэмакратычных газэтаў, хрышчэньня і іншых царкоўных служэньняў; за скарачэньні хрысьціянскіх сьвятаў; за падзел грамадзтва і Царквы на сваіх і чужых; за распрацоўку розных рэформаў па зьнішчэньні ныцыянальнае мовы; у пакаяньні прад Богам і народам, покуль Боскі кубак гневу не перапоўніўся злачынствамі чыноўнікаў, покуль не рассыпалася вугольле Боскага гневу на іхнія голавы. Бо малітва пакаяньня – лепш вайны нават за волю (73);

- ў пакаяньні ў карупцыі, у пакланеньні ідалам атэізму, улады і грошай,

- у вызваленьні з-пад улады паднябёсных духаў злосьці царства цемры, якія парабацілі чыноўнікаў з дапамогай гэтых ідалаў (74);

- ў пакаяньні ў розных грахох, у духоўным ачышчэньні начальнікаў або ў іх зьмене на тых, якія любяць Бога, народ і ягоную мову болей, чым грошы і ўладу,

- у выхаваньні патрыятызму і жаданьня служыць людзям на прыкладзе Сына Боскага, Які ўмываў ногі грэшнікам; у выхаваньні адказнасьці і клопату аб народзе,

- у справядлівым размеркаваньні бюджэту, каб дзяржаўныя выплаты на сацыяльныя патрэбы насельніцтва адпавядалі забраным у яго падаткам, бо народ корміць чыноўнікаў, а не наадварот; і каб слугі народа жылі ня лепш за свайго гаспадара;

- у спыненьні падвышэньня коштаў, асабліва на камунальныя паслугі,

- у вяртаньні народу адабраных дзяржавай памяшканьняў, асабліва дзіцячых садкоў, гімназіяў і ліцэяў, якіх не хапае дзецям (75);

- у скарачэньні празмернага дзяржаўнага апарату, выдаткаў на яго ўтрыманьне і несправядлівых штрафаў і падаткаў, якія ўзвышаюць дзяржаву над Богам, бо яны перавышаюць нават дзесяціну, прызначаную на Царкоўную справу. Бо ўсё, што болей – выступае ўжо канфіскацыяй прыватнае маёмасьці, рабаўніцтвам насельніцтва і парушэньнем дзяржавай запаведзі “не крадзь”, што выклікае пракляцьці на народ. Не справядліва і тое, што забраныя штрафы і падаткі выдаткоўваюцца не на разьвіцьцё экономікі, культуры, здароўе і жытло, а на ўзмацненьне паганьскае манархіі, мілітарызацыю, павелічэньне колькасьці надзіральных, карных ворганаў і маўзалеяў. Не справядліва і тое, што ў ворганы ўлады не дапушчаюцца прадстаўнікі апазыцыйнае працуючае большасьці плацельшчыкаў падаткаў, што найбольшая частка бюджэту размяркоўваецца не на карысьць народу, а на карысьць дзяржавы і яе чыноўнікаў. Ад усяго гэтага – пракляцьці і пакараньні на народ (76);

- у адмене надуманых чыноўнікамі розных шматлікіх прычынаў, каб рабаваць насельніцтва вялізарнымі штрафамі, нават за рэканструкцыю грамадзянамі свайго жытла,

- у зьніжэньні кошту на жыльлё, у павелічэньні заробкаў і выплатаў дапамогі па дагляду за дзецьмі, каб не зьнішчаўся Боскі інстытут – сям’я. Бо вялікі кошт на жыльлё – гэта адна з прычынаў абортаў, што ёсьць грахом забойства, генацыдам нацыі, перашкодай выкананьня Боскае дэмаграфічнае запаведзі “пладзіцца, памнажацца і засяляць зямлю”, ад чаго пракляцьці і пакараньні на народ (77);

- у пакаяньні або зьмене тых кіраўнікоў краіны, якія праз інстытут прэзыдэнцтва ўсталявалі паганьскую манархію, паступова разбурылі Боскую біблейскую мадэль канстытуцыйнае парлямэнцкае рэспублікі праз прысваеньне функцыяў усіх яе структураў, праз ачарненьне ў СМІ, запужваньне, зьбіцьцё, забойствы, праз іншыя рэпрэсіі ў адносінах да лідараў яе структураў: суддзяў, міністраў, дэпутатаў парлямэнту, прарокаў – сьвятароў, іншых царкоўных служкаў, апазыцыйных палітыкаў і журналістаў,

- у пакаяньні або зьмене тых кіраўнікоў краіны, якія ўзнагароджваюць непасрэдных выканаўцаў-зьнішчальнікаў структураў Боскае мадэлі грамадзтва і не выконваюць прызначаныя Богам функцыі служэньня народу: па забяспячэньні абароны жыцьця, маёмасьці, свабодаў і правоў грамадзянаў, па справядлівым суду, пакараньні сапраўдных злачынцаў і па ўзнагародзе сапраўдных праведнікаў (78);

- у вызваленьні, дапамозе і клопатах аб тых, хто за праўду быў кінуты ў турмы, зволены з працы, вучобы або быў вымушаны эміграваць, бо прарокаў, якія прагнуць праўды, адраджэньня веры і нацыі, не шануюць на Бацькаўшчыне,

- у падтрымцы сем’яў выкрадзеных, зьняволеных і забітых манархіяй людзей (79-80);

- у пакаяньні або зьмене тых кіраўнікоў, якія саўдзельнічалі ў выкраданьнях, арыштах, заказных забойствах і судах над ахвярамі манархіі, перасьледвалі Боскіх служкаў - грамадзянаў Боскага Царства і чынілі розныя перашкоды ў прапаведваньні Эвангельля, разбуралі будынак царквы, штрафавалі цэрквы за богаслужэньні і забаранялі праводзіць хрост, арыштоўвалі, судзілі і садзілі ў турмы пастыраў, зьліквідоўвалі цэрквы, пыталіся забраць будынак ў царквы “Новае жыцьцё” у Менску, забралі будынак у дзяцей з Беларускага гуманітарнага ліцэю і стварылі ў ім турэмныя камэры; удзельнічалі ў рэпрэсіях у адносінах да царквы “Ян Прадвесьнік”, яе пастыра і прапаведніка, ягонае жонкі і дзяцей, заміналі ім праводзіць служэньні, арыштоўвалі, штрафавалі, садзілі у турмы, дэпартоўвалі за межы Беларусі, забаранялі і заміналі дзейнасьці хрысьціянскіх і дэмакратычных СМІ, зьбівалі на мітынгах беларусаў, якія не хацелі пакланяцца ідалам расейскай імпэрыі: манархіі, атэізму, камунізму, крыміналу, п’янства і лайдацтва (81);

- у спыненьні хлусьні ў СМІ, фальсыфікацыяў вынікаў выбараў і іншых беззаконьняў; у зьмене на прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў членаў застойных выбарчых камісіяў, ў пакаяньні за фальсыфікацыі, бо яна, як і іншая хлусьня – адзін з “элегантных” шляхоў у пекла,

- у вяртаньні праваахоўчым ворганам функцыяў, закладзеных у іх назове, у спыненьні іхняга ўдзелу ў злачынствах супроць свайго гаспадара - народу, які іх корміць (82);

- у стварэньні спрыяльных умоваў для дзейнасьці прароцкіх структураў, апазыцыйных СМІ, партыяў і іншых арганізацыяў па вызваленьні ад дзяржаўных, ўнутрыпартыйных і царкоўных манархіяў праз рады і сустаршынства іх лідараў, у выкараненьні ўмоваў для развіцьця манархіяў, каб амбіцыі розных лідараў не стрымлівалі іншых у іх палітычнай дзейнасьці. І каб кожны павінен кіраваўся галоўным правілам: каб уласныя і партыйныя інтарэсы палітыкаў не былі вышэй за Боскія і агульнанацыянальныя,

- у зьмене паганьскага мысьленьня насельніцтва - на тэалягічнае, каб кожны зразумеў, што бяз Бога ня было і ня будзе эканамічных цудаў, посьпеху ў змаганьні супроць паганьскае манархіі і ў пабудове новага справядлівага грамадзтва (83);

- у папярэджаньні ўзьнікненьня і ў спыненьні ўсякае агрэсіі на зямлі, вытворчасьці і выкарыстоўваньня зброі, тэрарызму, дыскрымінацыі і шавінізму народаў і рэлігіяў; у распаўсюдзе міру і любові паміж іх рознымі прадстаўнікамі,

- у закліканьні пакаяцца тых вайскоўцаў і тэрарыстаў, якія служаць грашам, імпэрскім манархіям ды кіруюцца рэлігійным фанатызмам; у вызваленьні людзей ад прысягаў, асабліва ад прысягі аддаваць сваё жыцьцё або забіраць яго ў іншых людзей, якіх Бог стварыў па Сваім вобразе, бо толькі Бог мае такое права,

- у спыненьні вырабу і пракату фільмаў са сцэнамі гвалту, агрэсіі, парнаграфіі, п’янства і брыдкаслоўя, да якіх нас прывучае д’ябла, і праз якія разбурае нашыя душы, сем’і і народы (84);

- у падтрымцы сем'яў рэпрэсаваных, закатаваных, загінутых і пакалечаных ад гвалту імпэрыяў і манархіяў, ад 2 сусветнай і ад халоднай вайны паміж Захадам і Усходам, паміж вернікамі і атэістамі, ад рэлігійных і міжнацыянальных войнаў і тэрору, ад ураганаў і іншых прыродных стыхіяў, выкліканых чалавечымі агрэсіямі і пракляцьцямі людзей, якія пацярпелі ад гэтых агрэсіяў (85);

- у падтрымцы палітычных і рэлігійных уцекачоў усім неабходным: лекамі, ежай, вопраткай, жытлом, працай і вучобай (86);

- у спыненьні мілітарызацыі грамадзтва і ў вызваленьні акупаваных краінаў ад акупацыйных вайсковых базаў і спэцслужбаў, якія бароняць паганьскія манархіі; у пераўтварэньні сваёй краіны ў нэўтральную, незалежную і міратворчую; у спыненьні вырабу зброі і яе гандалю, якія выклікаюць пракляцьці на краіны з боку народаў, супроць якіх гэтая зброя выкарыстоўваецца (87);

- ва ўратаваньні ад найгоршага з пракляцьцяў і пакараньняў за грахі для народаў, якія не ўпакорваюцца Богу і не жывуць па Боскіх законах, – ад тэрору манархіяў і ад акупацыяў імпэрыямі,

- у зьмене на веруючых у Айца Нябёснага кіраўнікоў паганцаў, якія імкнуцца назад у імпэрскае рабства і ў розныя паганьскія саюзы, дзе кіруюць манархі,

- ва ўратаваньньні народаў ад атэізму, у дапамозе цэрквам у будаўніцтве дамоў малітваў розных канфэсіяў, у распаўсюдзе Біблейскіх законаў, ў прадастаўленьні Цэрквам палацаў, стадыёнаў і СМІ для іх прапаведваньня (88);

- у вяртаньні і захаваньні палітычнае і эканамічнае незалежнасьці сваёй краіны, у забясьпячэньні не цяжкога пераходу да рынкавай эканоміцы і рынкавых цэнаў, дастатаку у сем’ях і ў дзяржаве, як у народаў дэмакратычных краінаў, дзе рынкавыя не толькі цэны, але і заробкі; у зьмене сістэмы цэнтральнага ацяпленьня дамоў на мясцовае, ва ўкараненьні энергазьберагальных і альтэрнатыўных тэхналёгіяў, у фарміраваньні такога ўраду, які б умеў кіраваць па рынкавых коштах, у т. л. і на энерганосьбіты, які б эканоміў на полчышчах сілавікоў і чыноўнікаў, і якому б давяралі інвестары,

- у спыненьні падтрымкі манархіяў ў сваёй і іншых краінах; у зьмене паганьскіх манархіяў на тэадэмакратыю ва ўсіх краінах мірным шляхам – праз пакаяньне служкаў рэжыму, каб не правакаваць народы на абарону нацыянальных, тэалягічных і дэмакратычных каштоўнасьцяў мэтадамі, аналягічнымі манархіям (89);

- у вызваленьні ўсіх народов ад атеізму, шматжонства, гомасэксуалізму, рабства, дыскрымінацыі жанчынаў, расізму, дзяржаўнага і імпэрскага таталітарызму, камунізму, і нават такіх капіталізмаў і дэмакратыяў, дзе няма Бога і Боскіх законаў, ад манархіяў, анархіяў і іншых нетэалягічна-дэмакратычных паганьскіх мадэляў грамадзтва, якія выклікаюць Боскі гнеў, пракляцьці і пакараньні на народы (90);

- у выхаваньні ў людзей прароцкае і Хрыстовае прынцыповае пазыцыі не ўпакорвацца, а супроцьстаяць неправедным законам і самадурству дзяржаўных і царкоўных манархіяў, як паступалі Хрыстос, прарокі і апосталы: праз малітвы, пасты, байкоты, пратэсты і публічныя заявы (91);

- у выступленьнях у СМІ, у мітынгах, дэманстрацыях і пікетах за Боскую праўду (92);

- у выхаваньні ў вернікаў пачуцьця адказнасьці за грамадзтва, каб аддавалі “кесару кесарава” праз выкананьне Боскага запавету кіраваць зямлёй, праз стварэньне хрысьціянскіх арганізацыяў, вылучэньне сваіх кандыдатураў на выбарах і кіраваньне ва ўсіх ворганах ўлады, ствараючы спрыяльныя ўмовы для ўсіх канфэсіяў Царквы прапаведваць і набліжаць Боскае Царства, ратаваць душы людзей ад грахоўнага рабства і будаваць квітнеючае справядлівае грамадзтва па Боскіх законах і воле (93);

- у спыненьні дзяржаўнага пасягальніцтва на Боскую маёмасьць, на якой ёсьць Боскі вобраз, што створана па Боскім падабенстве і належыць Богу, а не кесару, – на Царкву, чалавечыя душы, сумленьне, веру, дзяцей, іх адукацыю і выхаваньне, на прыватную маёмасьць, свабодны рынак, прадпрыймальніцтва, на ідэі, свабоду слова і СМІ (94);

- у выкрыцьці хлусьлівых прарокаў, ў абароне сапраўдных прарокаў і ў вяртаньні іх з выгнаньня і турмаў (95);

- у выкананьні волі Боскай у адносінах да нацыянальных моваў, у выхаваньні ў народа пачуцьця ашчаднага стаўленьня да Боскага дару - мовы, у фармаваньні разуменьня таго, што мова – тэалягічная катэгорыя, інструмант пакланеньня Богу або імпэрскім ды іншым ідалам, што адраджэньне нацыянальных моваў – ня толькі нашае права, але і абавязак, Боская воля і дабраславеньне для народа,

- у друкаваньні Бібліі і іншых кнігаў на нацыянальнай мове,

- у дапамозе прарокам у аднаўленьні веры і нацыянальнае мовы ў цэрквах, навучальных установах і ва ўсіх сьферах грамадзтва (96);

- у рэфармацыі грамадзтва па прыкладу Рэфармацыі 15-16 стагоддзяў ў Эўропе найбольшага духоўнага, палітычнага і эканамічнага разьвіцьця краінаў,

- у зьмене ўсіх мілітарысцкіх, камуністычных і імпэрскіх сымболік, сьвятаў, помнікаў і геаграфічных назваў на хрысьціянскія і нацыянальныя, як рабілі гэта прарокі і веруючыя ў Бога кіраўнікі краіны, каб наш народ мог нарэшце атрымаць Боскія дабраславеньні, каб былі зьнятыя зь яго пракляцьці і пакараньні за пакланеньне імпэрскім, камуністычным ды іншым ідалам (97);

- у прывіваньні людзям правіла “слухацца болей Бога, чым людзей” і не рабіць тое, што Бог забараняе (98);

- у вяртаньні або ў наданьні ільготаў малазабясьпечаным грамадзянам, асабліва дзецям, інвалідам, пэнсіянэрам, ліквідатарам наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, у забяспячэньні бясплатным лячэньнем ад лейкоза, лейкаміі, ракавых пухлінаў і іншых сьмяротных хваробаў; у пошуках лекава ад СНІДу і рака; у прапаведваньні ідэі пакаяньня, якое ёсьць найбольш эфектыўным сродкам у лячэньні ад сьмяротных хваробаў (99);

- у вырашэньні экалягічных праблемаў; у спыненьні вытворчасьці сельска-гаспадарчае прадукцыі на тэрыторыі, забруджанай Чарнобыльскай радыяцыяй, у вывазе з радыяцыйнай зоны людзей, у спыненьні шкоднага узьдзеяньня чалавека на прыроду, у выхаваньні пачуцьця ашчаднага стаўленьня да прыроды; у спыненьні ўжываньня небясьпечных тэхналёгіяў ў працы з ядахімікатамі і радыяцыйнымі рэчывамі (100);

- у распаўсюдзе хрысьціянскіх прынцыпаў сямейнага жыцьця, каб спыніліся масавыя скасаваньні шлюбаў, сваркі, п’янства, ўсякага віду распуста, блуд, пералюбы і гомасэксуальныя грахі, якія выклікаюць Боскія пракляцьці на народ, каб у кожнай сямьі былі любоў і ўзаемапаразуменьне, дабразычлівыя клапатлівыя зносіны, шмат дзяцей і ўсе неабходныя рэчы: ежа, вопратка, адпачынак, уласныя жытло і транспарт,

- у забяспячэньні маладых сем’яў, карэннага і малазабяспечанага насельніцтва танным ільготным жытлом для рэалізацыі Боскае дэмаграфічнае запаведзі і зьменьшаньня колькасьці абортаў,

- у выхаваньні ў бацькоў адказнасьці за дзяцей, каб на пакідалі сваіх дзяцей і каб прыймалі кінутых дзяцей у свае сем’і (101-102);

- у скарачэньні вытворчасьці алькаголю і ў антыалькагольным выхаваньні, бо п’яніцы не ўспадкуюць Царства Нябёснае і тым больш тыя сьвятары, якія самі выпіваюць і спайваюць народ, гандлюючы сьпіртным і выкарыстоўваючы імя Хрыста, каб не плаціць акцызы (103);

- у дапамозе прароцкае структуры ў справе ўратаваньня народаў ад алькагалізму і наркаманіі, блуду і гомасэксуалізму, крадзяжоў і карупцыі, ад пакланеньня людзям, грашам, уладзе, кар’еры і пасадам, навуковым званьням, мэдалям і зоркам на пагонах, імпэрскім, камуністычным ды іншым ідалам, каб кожны чалавек мог пачуць Эвангельле вызваленьня ад грахоўнага рабства праз пакаяньне ў грахох і прыняцьце Ісуса Хрыста сваім Госпадам, каб кожны чалавек ведаў, што можа заключыць запавет з Самім Богам з сымбалічным водным хрышчэньнем і паабяцаць жыць праведна па Боскіх законах, служыць Богу і народу і будаваць грамадзтва паводле Боскага Слова (104),

- ў будаўніцтве Боскай тэалягічна-дэмакратычнай мадэлі грамадзкага жыцьця, якая спрыяльная для распаўсюду Дабравесьця, набліжэньня Боскага Царства, пазбаўленьня пракляцьцяў і пакараньняў, атрыманьня дабраславеньняў ў стварэньні пасьпяховага і справядлівага грамадзтва (105).

СПАСЫЛКІ НА БІБЛІЮ

1) Друг 27:15-27:26; 3Цар 8:49-50; Пс 4:2; Іс 2:2-4, 11:4-9, 24:1-6; Ер 26:6; Ос 4:1-2; Ян 5:39, 7:49, 14:13-14; Дзеі 17:11; Рым 10:1; 1Фес 5:17; 2Цім 3:16-17;

1а) Вых 20:2-17,31:18, 32:15-16; Друг 5:7-21; Пс 32; Іс 2:4; 33:22 і ўвесь Новы Запавет;

2) Пс 56:12, 74:2, 103:31; Мац 6:9, 23:9; 1Кар 1:4; 2Кар 9:12; 1Фес 2:13;

3) Ян 1:12, 3:16; 5:24; Дзеі 2:4,38; 10:45; Рым 6:6-23; Гал 5:22-23; Кал 1:13; 1Ян 3:1-2;

4) Мац 25:34; Лк 12:32; Ян 3:16, 18:36; Рым 6:23; Кал 1:13;

5) Дзеі 4:32-5:12, 10:45, 11:1-18, 12:24; Рым 16:16; Кар 3:17; Адк; 2-3;

6) Лк 7:21; Дзеі 8:7; Габр 10:25; Эф 6:12;

7) 2Цар 2:26-27; 3Цар 12:24; Ян 5:16; 15:20; Дзеі 16:16-39, 25:9-11;

8) Мац 24:23-51; Рым 8:25; 1Фес 1:10, 3:13;

9) Быц 11:4-9; 4Цар 22:1-23:25; Пс 32:10-16, 54:10; Ер 51:8, 51:47-49; Ез 14:6, 20:7-8; Зах 13:2; Адк 18:2;

10) Быц 10:5, 10:31, 11:1-9; Нээм 13:23-25; Пс 54:10; Адк 7:9;

11) Быц 1:28; Друг 1:12-17, 7:49, 19:18-20, 27:15-26; 3Цар 2:3, 8:57-58; Пс 32:10-12; Мац 17:26, 24:14, 28:19-20; Ян 1:12; Дзеі 10:45, 11:1, 12:24; Рым 15:11; 1Пятр 2:13-14; 2Кар 3:17, 10:8; Адк 2:26;

12) Іс 33:22;

13) Вых 20:2-17, 31:18, 32:15-16; Друг 5:7-21;

14) Вых 18:13-26, 24:1; Лік 11:16-17; Друг 1:12-17, 18:21-26; 1Лет 11:3;

15) Вых 18:18-26; Друг 1:16-17, 19:15; Суд 21:25; 2Лет 19:5-10;

16) Вых 1:15-17; Эздр 4:19-24; 5:1-13; Дан 2:49, 3:12-18, 6:7-11;

17) Друг 21:19, 22:15;

18) Пс 32:16;

19) 4Цар 22:1-23:25; Эз 14:6, 20:7-8, 36:3; Зах 13:2;

20) Вых 20:4; Друг 4:16, Кал 2:8-9;

21) Быц 19:1-25; Вых 1:15-21; 1Цар 8:3; Дзеі 3:26; Рым 6:6-22; Гал 5:22-26;

22) Ляв 19:11-18; Мац 5:44-48; Ян 15:12-13; 1Ян 4:7-11; Рым 1:7; Гал 5:13-26; 1Фес 3:12;

23) Мац 6:8-9, 23:9; Лк 7:21; Ян 14:13-14; 1Кар 1:4;

24) Пс 39:9, 142:10; Мац 26:42; Ян 5:30; 1Ян 5:14;

25) Пс 18:13-14; Мац 6:13; Габр 9:14;

26) Мац 6:11;

27) Мац 5:10-16, 12:45; 16:18; 17:18-21, 44-48; Лк 22:53;

28) Вых 34:9; Лік 14:19; Мац 6:12; Лк 23:34;

29) 2Цар 22; 3Цар 2:2, 8:57-58; Пс 21:20-22; 78:8-9;

30) Вых 5:2; 20:4; Друг 4:16; Ер 9:6, 10:25; Пс 30:7, 48:7, 96:7; Высл 11:28, 16:20, 21:31, 29:25; Іс 42:17; Ян 10:14; 2Кар 1:9-10;

31) Пс 21:23; Эк 1:2; Габр 10:25;

32) 1Цар 15:22-23; Ёў 35:12; Як 4:6; Рым 2:1; Адк 3:15-16;

33) Вых 16:7;

34) Мац 5:43-48; Лк 6:27-42; Рым 2:1; 14:10-13;

35) Пс 23:1; 34:24, 36:8, 118:142; Мац 5:21-26;

36) Ян 5:39; Дзеі 17:11; 1Фес; 5:17; 2Цім 3:16-17;

37) Быц 10:5, 10:31, 11:1-9; Пс 54:10;

38) Быц 11:4-9; 4Цар 22:1-23:25; Пс 32:10-16; Ер 51:8, 51:47-49; Ез 14:6, 20:7-8; Зах 13:2; Адк 18:2;

39) Мац 5:20; 15:7-9, 15:28; 2Кар 6:14-16; Габр 10:25; Адк 3:15;

40) Мац 5:20, 6:1-5, 21:12-13, 23:13-29;

41) Быц 1:27; Лк 6:27; Ян 5:16, 8:59, 13:35, 15:9-12; Эф 6:17;1Фес 3:12-13;

42) Быт 18:20-19:25; Вых 20:1-17; Друг 5:6-21; Мац 5:21-47; 1Кар 6:9-10; Габр 13:4;

43) Пс 39:9, 142:10; Мац 26:42; Ян 5:30; 1Ян 5:14;

44) Быц 18:20-32; Пс 10:7, 32:20, 58:12, 78:9; Мац 20:16;

45) Лк 4:18, 18:1-8; Дея 13:51, 16:37-39, 22:25, 25:11-16, 26:1; Гал 5:1; Рым 12:21;

46) Вых 1:15-17; Эзд 4:19-5:12; Дан 3:12-29, 6:7-16; Мац 14:1-11, 27:14; Лк 10:10-11, 13:31-32; Дзеі 4:19-20, 5:29;

47) 3Цар 18:19-21; Мац 3:1-5, 5:6, 5:10;

48) Мац 23; Марк 11:15-17;

49) Друг 1:12-17; Мац 15:24; Рым 9:3; 1Кар 6:4-5;

50) Быц 18:32; 1Цар 17:47, 3Цар; 2:3, 8:57-58; Пс 17:47, 32:20, 58:12, 78:9; Мац 23:9; 1Цім 4:10;

51) Пс 39:9; Мац 6:10; 7:29; 21:23-27; Лк 9:1, 22:53; Ян 1:12, 17:2; 2Кар 10:8; Адк 2:26-27;

52) Мац 5:29-30, 6:13; 16:23, 18:7-9, 24:10; Гал 5:17; Габр 13:18;

53) Ян 3:5-6; Дзеі 4:2; 2Кар 5:17; Гал 2:18-20; Эф 4:24; Кал 2:12, 3:1-10;

54) Вых 20:2-17, Высл 2; Мац 5-7, 12:31-32, 28:19; Ян 5:39, 6:69, 8:55, 16:3; Дзеі 17:11; 1Ян 5:7; Кал 1:10;

55) Пс 21:23; Дзеі 2:46; Рым 15:6-11; 1Кар 11:23-26; Габр 10:25;

56) Мац 5:20, 6:1-5, 21:12-13, 23:13-26, 28:19-20; Рым 3:10; 2Кар 3:17; Кал 2:8-9;

57) Ян 13:35, 15:12; Эф 4:5; Габр 8:10;

58) Мац 4:23, 16:18, 19:21, 24:14, 28:19-20; Лк 4:43; 9:60; Дзеі 2:45, 5:29, 12:12; 1Кар 16:19; Эф 6:18; Кал 4:15; 1Цім 2:1,8; Філ 1:2;

59) Мац 6:10, 12:28; Лк 8:27; Ян 16:23; Эф 6:18-20; 1Фес 5:17; 1Цім 2:1; Як 5:16;

60) Мац 3:2, 4:23, 11:12, 28:19-20; Лк 4:43, 9:2, 17:20-21, 19:11; Дзеі 14:22;

61) Быц 1:28; Вых 18:13-26, 24:1; Друг 1:12-17; 17:8-12; 3Цар 2:2, 8:57-58; 2Лет 19:8-11; Мац 28:19-20; 1Кар 6:2-6;

62) Эз 22:30; Ян 8:32; Гал 5:1, 5:13; 2Кар 3:17;

63) Іса 33:22;

64) Вых 18:13-26, 24:1; Лікі 11:16-17; Друг 1:12-17, 5:7-21, 17:14-20; 1Лет 11:3;

65) Вых 20-23; Ляв 19:15, 24:22; Друг 1:16-17, 5:7-21; 2Лет 19:5-10; Мац 5-7; 7:1-2; 19:18-19, 22:39;

66) Вых 20:3-5; Друг 4:16; 1Цар 8:1-19, 22:17-18; 2Цар 11-12; 3Цар 2:24, 7:1-47, 11:1-11; Іс 32:17; 1Фес 5:3; фільм Хашчавацкага “Плошча” – эпізоды 00:45:22-46:59 і 01:06:27-01:07:27;

67) 1Лет 11:3;

68) Вых 18:18-26; Друг 1:16-17, 19:15-19; Суд 21:25; 2Лет 19:5-10;

69) Друг 24:10-21; Мац 25:14-30; Лк 19:11-27;

70) Вых 17:9; Друг 21:19; Мац 20:25-27; 22:39, 23:11-12; Ян 13:4-15;

71) Друг 20:1-9; 1Цар 13:19-22, 23:13; 25:13; 1Лет 21:5; Лет 32:17; Іс 32:17; 1Фес 5:3;

72) 2Цар 2:26-27, 20:1-2; 3Цар 12:16, 24;

73) Друг 27:25; Пс 1:5; Рым 2:16; 12:20; Адк 16:1, 20:13;

74) Вых 18:13-26; Друг 1:12-17; Мац 6:24; 28:18, Эф 6:10-18, Адк 19:16;

75) Вых 18:13-26, 24:1; Друг 1:12-17, 17:14-20; 2Цар 2:26-27; 3Цар 12:7,24; Мац 15:24, 22:39, 23:11-12; Ян 13:4-15; 15:20; Дзеі 24:16-17; Рым 9:3; 2Пят 3:9;

76) Ляв 27:30-32; 1Цар 8:16-18; Ез 46:18; Мац 17:24-27; Рым 13:6-8;

77) Быц 1:28, 2:24;

78) Друг 19:18-20; Ян 13:4-17 ; 1Пятр 2:13-14;

79) Мац 5:12, 13:57; Ян 15:20; Дзеі 22:4; Гал 1:13;

80) Мац 14:3; Лк 23:25; Дзеі 16:27; 22:19;

81) Быц 11:4-9; 4Цар 22:1-23:25; 2Лет 19; Пс 32:10-16; Ер 51:8, 51:47-49; Ез 14:6, 20:7-8; Зах 13:2; Адк 18:2;

82) Друг 27:25; Ас 10:12-13; Пс 1:5; Высл 19:5; 21:28; Мал 1:14; Рым 2:16, 13:9; Адк 20:13;

83) Вых 1:15-17, Эздр 4:19-5:12; Дан 3:12-29, 6:7-16; Мац 14:1-14, 23, 27:14; Марк 11:15-18; Лк 3:2-20, 10:10-11, 13:31-32; Дзеі 4:19-20, 5:29, 16:37-39, 25:11-16, 26:1; Гал 5:1;

84) Быц 1:21-27, 9:21-26; Ляв 23:30; Ёв 12:10; Пс 25:10, 77:50, 96:10; Іс 2:2-4, 11:4-9, 24:1-6; Мац 5:33-36, 44-48; Лк 10:30-37;

85) Ляв 26:6; 4Цар 20:19; Пс 118:165; Іса 26:12; Ер 14:13; Зах 8:19; 9:10; Мац 5:9; 22:37-39; Лк 2:14; Ян 14:27; Дзеі 5:29; Рым 1:7; 1Пятр 3:11; 1Кар 14:33; Эф 5:2; Піліп 4:7; Адк 21:3-4;

86) Друг 24:14-22;

87) Мац 5:9;

88) Быц 11:1-9; Суд 2; 3:1-4, 13:1; 1Цар 8:1-19, 22:17-18; 2Цар 11-12; 3Цар 2:24, 7:1-47, 11:1-11, 12, 14; 4Цар 17:1-25, 21:1-14, 24:8-20, 25:1-15; Іс 30, 31;

89) Быц 11:4-9; 4Цар 22:1-23:25; Пс 32:10-16; Ер 51:8, 51:47-49; Ез 14:6, 20:7-8; Зах 13:2; 2Кар 9:8; Адк 17;

90) Друг 27:15-26; 28:15-68; 1Цар 7:3-4;

91) Вых 1:15-17; Эздр 4:19-5:12; Дан 3:12-28, 6:7-22; Мац 14:1-14, 23, 27:13-14; Марк 11:15-18; Лк 3:19-20, 10:10-11, 13:31-34, Дзеі 4:19-20, 5:29, 16:37-39, 25:11-16, 26:1; Гал 5:1;

92) 3Цар 18:19-20; Іса 20; Мац 3:1-5; Лк 10:3-11;

93) Быц 1:26, 1:28; Вых 18:13-26, 24:1; Друг 1:12-17, 17:14-20; 3Цар 2:2-3, 8:57-58; Мац 6:10, 28:19-20; Дзеі 11:1, 12:24;

94) Быц 1:27; Вых 20:13,15; 21:14-16;

95) Мац 7:15-20; 13:57; Лк 3:20, 9:9;

96) Быц 10:5, 11:4-9; 4Цар 18:1-7, 19:9-19; 22:1-23:25; 2Лет 14-19, 29-33, 34:1-8; Нээм 1-10; Пс 32:10-16, 54:10; Ер 51:8, 51:47-49; Ез 14:6, 20:7-8; Зах 13:2; Адк 7:9, 18:2;

97) Быц 11:4-9; 4Цар 18:1-7, 19:9-19; 22:1-23:25; 2Лет 14-19, 29-33, 34:1-8; Нээм 1-10; Пс 32:10-16, 54:10; Ер 51:8, 51:47-49; Ез 14:6, 20:7-8; Зах 13:2; Адк 18:2;

98) Вых 20:2-17; Друг 5:17; 27:25; Міх 6:8; Дзеі 5:29;

99) Пс 29:3; Мац 8:16; Дзеі 28:8; 1Пятр 2:24; 1Яна 5:14-15; Адк 8:11, 21:4;

100) Друг 20:19;

101) Быц 1:28, 13:13, 18:20-19:25; Ляв 19:29; 3Цар 15:12; Рым 1:24-32; 1Кар 6:13; 2Кар 6:14-16; Эф 5:3; Кал 5:3-5; 1Фес 4:3-5; Габр 13:4;

102) Вых 20:12-17; Друг 5:16-21; Пр 31:21; 1Кар 6:9-20, 7, 13; Гал 5:13; Эф 6:1-4, 5:22-33; Кал 3:20; Ціт 2:4-8;

103) 1Кар 6:10; Эф 5:18; 1Цім 3:2-10; Ціт 2:3;

104) Быц 17:1-9; 3Цар 9:6-7; 2Лет 7:14; Мац 3:13-16; Лк 13:3-5, 24:47; Габр 8:10, 9:14; 2Пет 3:9; Адк 7-9, 14:6, 21:24;

105) Мац 6:10;



  Copyright © 2007 | Design by Zmicier