САЙТ ПРЫСЬВЯЧАЕЦЦА
Сайт прысьвячаецца Ісусу Хрысту, бязгрэшнаму чалавеку, Боскаму Сыну і Збаўцу чалавецтва ад грахоўнага рабства, які стаў самай вядомай ахвярай дзяржаўнае і імперскае манархіяў, праз якія д’ябла парабаціў народы.
Дастаткова ўзгадаць, як д'ябла абяцаў аддаць усе належачыя яму царствы зямлі, калі толькі Ісус паклоніцца яму. У Бібліі апісана і вядома з гісторыі, як слугі манархіяў зьдзекваліся і забівалі Хрыста, прарокаў і іншых праведнікаў.
“Ніякі прарок ня прымаецца ў сваёй бацькаўшчыне (Лук 4:24) (бо ў манархіі пакланяюцца ёй і манарху).
“Ідзеце, навучайце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца і Сына і Сьвятога Духа, навучаючы іх выконваць усё, што Я запаведаў вам”, “Збаўленьне (народам) ад Юдэяў” - Ісус Хрыстос (Мац 28:19-20, Ян 4:22) (праз перайманьне іхняе шчырае веры ў Айца нябёснага і Божае мадэлі грамадзтва).
Сайт прысьвячаецца ўсім ахвярам сучаснае манархіі на Беларусі, у тым ліку: выкрадзенаму яе служкамі журналісту Зьміцеру Завадзкаму, зь якім я навучаўся ва Унівэрсітэце культуры ў адной групе. І іншым ахвярам манархіі, якая з 1994 года пачала разбураць Боcкую біблейскую мадэль канстытуцыйнае парлямэнцкае рэспублікі праз рэпрэсіі супроць лідараў яе структураў, у т. л.: праз запужваньне старшыні Канстытуцыйнага суду В. Ціхіні, праз зьбіцьцё да сьмерці старшыні Парлямэнту Г. Карпенкі, праз зьбіцьцё апазыцыйных дэпутатаў ў будынку Парлямэнту, праз страляніну па рэдактару газэты “Свабода” І. Гермянчуку, праз перасьледваньне лідара апазыцыі прарока З. Пазьняка, якога вымусілі шукаць палітычнага прытулку на Захадзе, праз выкраданьне і забойства старшыні Цэнтрвыбаркаму В. Ганчара і міністра ўнутраных спраў Ю. Захаранку, праз затачэньне ў турму прэм’ер-міністра М. Чыгіра і міністра М. Марыніча ды іншым.
Сайт прысьвячаецца і Паўлу Севярынцу, шмат разоў пасаджанага ў турму, іншым маладым прарокам з Маладога фронту, Хрысьціянскае дэмакратыі, Хрысьціянска-Кансэрватэўнае партыі, з іншых апазыцыйных партыяў, журналістам, палітыкам, простым грамадзянам, якія змагаліся і змагаюцца з самадурствам манархаў па ўсёй плянэце, за што служкі манархіяў іх пакідаюць бэз працы і вучобы, штрафуюць, выкрадаюць, зьбіваюць, забіваюць і садзяць ў турмы, памнажаючы пракляцьці і пакараньні на народы.
Сайт прысьвячаецца і майму дзеду Барталамею, бабці Вользе і іхнім 3 дзецям, якіх імпэрская гітлераўская манархія абрабавала ў 1942 годзе, забраўшы і адправіўшы ў Нямеччыну 40 кубічных мэтраў драўніны, што былі прызначаныя для будоўлі жытла; а на пачатку 1950 годоў сталінская камуністычная імпэрская манархія забрала ў іх усе іхнія 14 га зямлі з лесам і каня-кармільца на карысьць калгасу, у якім яго атруцілі да сьмерці.
Сайт прысьвячаецца і майму другому дзеду – Алесю, бабці Паўліне і іхнім 6 дзецям, бо і іх тыя ж самыя імпэрскія крывавыя сяброўкі манархіі, якія разам дзялілі краіны Эўропы і зьнішчылі дзесяткі мільёнаў жыхароў, адправілі ў канцынтрацыйны лягер “Фарледам” у Гамбург, дзе марылі голадам, холадам і планавалі спаліць у печы; а па вяртаньні на радзіму, сям’я так сама пакутавала ад голаду і ад цяжкой для дзяцей і іх маці вясковай працы, бо камісары НКУС давялі бацьку да сьмерці, ганяючы на допыты.
Зьміцер Марчук, ініцыятар руху "За тэакратыю"
УВОДЗІНЫ
Праклён ляжыць і памнажаецца на ўсіх народах з-за непаслушэнства Богу (Быц 3:17; Друг 27:15-26; 2Летапіс 7:13-14; Ерам 26:1-6; Плач Ерам 5:7; Езэк 36:17-28; Зах 13:2).
Законы пракляцьцяў і дабраславеньняў, пакараньняў і ўзнагародаў дзейнічаюць як на асобных людзей, так і на народы. Многія краіны сталі на шлях уратаваньня, але ў некаторых важных пытаньнях яны застаюцца яшчэ паганьскімі. Асабліва ў палітычнай сьферы, бо парушаюць Боскую мадэль канстытуцыйнае парлямэнцкае рэспублікі, пакідаючы ў сваіх палітычных мадэлях грамадзтва такія важныя элементы паганскіх манархіяў, як інстытут прэзідэнцтва (імпэратара, генэральнага сакратара, караля…) і імпэрыі. Бо ў манархіях не застаецца месца для Бога і Ягоных законаў, якія Ён даў народам праз Майсея і Хрыста. У манархіях узмацняецца грахоўная тэндэнцыя пакланяцца кумірам і ідалам - манархам і самім манархіям, пасягаць на ўладу Бога і іншыя галіны ўлады, ствараць мілітарысцкія, атэістычныя, імпэрскія і іншыя паганскія помнікі і геаграфічныя назвы, павялічваць выдаткі на войскі і іхнюю колькасьць для абароны ўзурпаванае ўлады манархаў, для змаганьня супроць свайго народу і для акупацыі іньшых народаў. Гэта ўсё выклікае гнеў Боскі, памнажае не толькі Боскія пракляцьцьці, але і пракляцьці прыгнечаных і пакрыўджаных людзей і народаў, з Боскімі пакараньнямі на народы праз прыродныя катаклізмы, акупацыю іншымі народамі, тыранію дыктатараў, хваробы і галечу. Таму, каб зьменьшыць пракляцьцьці і пакараньні, трэба каіцца ў парушэньнях Божае волі і Ягоных законаў і імкнуцца да Божае мадэлі грамадства - Тэакратычнае канстытуцыйнае парлямэнцкае рэспубліцы, якая была створаная ў Юдэі раней за грэцкую дэмакратыю на 300 гадоў! (Друг 27:15-26; 1Цар 3:13; Высл 3:33; Ерам 17-19, 23:2, 23:34, 25:12, 27:8; Лев 26:18, Іс 24:5-22; Ян 7:49).
Аб дзеяньні законаў пракляцьцяў і пакараньняў за парушэньне Боскай волі, Слова і законаў сьведчаць наступныя факты. Болей за ўсё прыродных катаклізмаў адбываецца ў краінах Дальняга Усходу, дзе пакланяюцца ня Творцу Сусьвету, а розным ідалам, бажкам і Боскім стварэньням. Бог пакараў США і Францію ўраганамі і засухай, а Чехію і Англію - потопамі адразу пасьля вайсковай агрэсіі ў Югаславіі і Іраку. За вайну ў Чачне Расея была пакараная аварыяй на падводнай лодцы "Курск", трагедыяй у канцэртавай залі "Норд Ост" у Маскве, галечай насельніцтва і моцным затапленьнем насельных пунктаў уздоўж сібірскіх рэк Лена, Обь, Енісей… Пакланеньне ідалу алькоголю (піва) пад час сьвята Сьвятога Духа – Троіцы прывяло да сьмерці 53 жыхароў на станцыіі мэтро Няміга ў сталіцы Беларусі Менску... Адразу, як прыйшоў да ўлады Лукашэнка, многія раёны Беларусі спасзналі засуху, патопы і ўраганы пасьля шматразовага масавага зьбіцьця служкамі манархіі людзей на мітынгах і дэманстрацыях апазыцыі, пасьля растрэлу беларускімі ўладамі паветранага шару зь мірнымі спарцмэнамі над мястэчкам Бяроза, пасьля скрачэньня сьвяточных дзён Пасхі, пасьля выхаду ўказаў, на падмурку якіх разбуралася Боская мадэль грамадзтва – парлямэнцкая рэспубліка, а ўся ўлада заасяроджвалася ў руках прэзідэнта, які станавіўся царом. А мы ведаем зь Бібліі, што Бог быў супроціў цара, што царызм – гэта грэх. А грахі выклікаюць пракляцьці і пакараньні на народы.
Пасьля развалу паганскае д’яблавае імпэрыі СССР прайшло больш за 20 гадоў, але моцныя праклёны і пакараньні ўсё яшчэ ляжаць на Беларусі і на іншых посткамуністычных краінах (Сыход 20:7; Плач Ераміі 5:7). Чаму? Як ад іх пазбавіцца? Адказы на гэтыя пытаньні можна знайсьці на гэтым сайце!
Як і любы айцец, Бог любіць, калі зь Ім размаўляюць Ягоныя дзеці, калі Яго просяць і давяраюць Яму свае справы, шукаюць Ягонае волі праз малітвы, пропаведзі ў царкве і ў Бібліі, дзякуюць і хваляць Яго. Таму на сайце разьмешчаныя Біблія, псальмы і малітва.
У Царстве Хрыста будзе мноства народаў, якія будуць Яго хваліць на розных мовах (Адкр 7:9-10). На жаль, большасьць насельніцтва на Беларусі, у т. л. сьвятары і чыноўнікі не выконваюць Божую волю па выкарыстоўваньні нацыянальнае мовы, а карыстаюцца бабілёнскае, хоць пасьля скасаваньня д’яблавае імпэрскае манархіі СССР прайшло больш за 20 гадоў! Хаця яны ведаюць, што любое непадпарадкаваньне волі Айца нябеснага прыводзе да пракляцьцяў на народ! Многія сьвятары нават утойваюць існаваньне зборніка “Гімны хрысьціянаў” з 604 сьпевамі па-беларуску! Таму на сайце зьмешчана больш за 1000 псальмаў, вершаў і гімнаў на беларускае мове на розныя біблейскія і царкоўныя тэмы.
Большасьць людзей складаюць пропаведзі, малітвы, вершы, музыку, каб прапаведваць збавеньне праз Хрыста і хваліць Госпада. На сайце ёсьць некалькі дзесяткаў твораў Божае хвалы і сюжэтаў з Бібліі праз іншы жанр – выяўленчае мастацтва. Але гэта не пісаньне абразоў, у якім можа паўдзельнічаць любы тэхнар, нават ня веруючы! На сайце зьмешчаныя карціны, напісаныя Духам Сьвятым, Які вадзіў па палотнах пэндзалем прарока мастака Лявона Грышука, сябра саюза мастакоў Беларусі і суполкі Пагоня, удзельніка некалькіх выставаў у Беларусі і за мяжой. Прысьвячаць Госпаду свае творы ён пачаў пасьля таго, як пакаіўся ў грахох і прыняў Хрыста сваім збаўцам і Госпадам. Мастак не можа не хваліць Бога, дзякуючы Якому мастак жыве і духоўна і фізычна. Бо ўсе яго паплечнікі ліквідатары аварыі на Чарнобыльскае АЭС ужо памёрлі, а ён працягвае сваю місыю на зямлі – праз унікальны мастацкі стыль, дадзены толькі яму: праз мастацкія вобразы прапаведваць Эвангельле і ратаваць душы ад гахоўнага рабства. Ёсьць у яго і творы з нацыянальнымі краявідамі, якія можна набыць. А яшчэ лепш – дапамагчы арганізаваць выставы на Беларусі і ў іншых краінах, каб болей людзей магло ўбачыць гэтыя арыгінальныя творы…
Малітва і артыкул аб тэакратыі складзеныя ў адпаведнасьці з воляй і Словам Божым, што дае магчымасьць кожнаму арыентавацца на старонках Бібліі і выкарыстоўваць яе ў практычным жыцьці. Кожны, хто прачытае іх, буде ведаць тыя правы і абавязкі, якія Бог даў грамадзянам і начальству. Гэта дапаможа дзейнічаць адпаведна Божае волі ва ўсіх сьферах жыцьця. Тады абавязкова прыдуць Божыя дабраславеньні народам па ўсёй зямлі (Быц 18:18; Лев 25:21; Пс 3:9; Высл 3:33; Іс 19:24; Дзеі 3:25; Гал 3:8)!!!
У самой Бібліі разбураецца міт, створаны бязбожнікамі аб тым, што палітыка – брудная справа, якой нельга займацца, бо інстытут улады створаны Богам - для служэньня народу: для абароны жыцьця, правоў, свабодаў і маёмасьці грамадзянаў, пакараньня сапраўдных злачынцаў і ўзнагароды сапраўдных праведнікаў (Быц 1:28; Друг 1:12-17, 7:49, 19:18-20, 27:15-26; 3Цар 2:3, 8:57-58; Пс 32:10-12; Мац 17:26, 24:14, 28:19-20; Ян 1:12; Дзеі 10:45, 11:1, 12:24; Рым 15:11; 1Пятр 2:13-14; 2Кар 3:17, 10:8; Адк 2:26).
Лепей напаўняць Беларусь малітвамі і праслаўленьнямі Бога, чым алькагалізмам, наркаманіяй, блудам, карупцыяй, фальсыфікацыямі і іншай хлусьнёй, абортамі, войскамі, зброяй, агрэсіяй з новымі пракляцьцямі і пакараньнямі на народ. Таму прашу штодзённа маліцца за праблемы, прынесеныя Богу ў распрацаванай мной малітве. Яе можна надрукаваць на прынтары ў выглядзе брашуркі, або закачаць на мабільны тэлефон. Так сама можна закачаць і электронны варыянт Бібліі, каб мабільна і зручна вывучаць Слова Божае ў дарозе і ў царкве.
АБ АЎТАРЫ
Ініцыятар руху "За тэакратыю" Зьміцер Марчук нарадзіўся ў сталіцы Беларусі - Менску.
Па веравызнаньні: хрысьціянін, бо вызнае Хрыста сваім Госпадам; быў хрышчаны вадой і Духам Сьвятым праз пагружэньне ў рэку, як Хрыстос і пратэстанты; правільна славіць Бога ў псальмах і малітвах, як праваслаўныя; належыць да сусьветнае царквы Хрыстовае, як каталікі; прытрымліваецца запаведзі Хрыста, каб паміж усімі хрысьціянамі была любоў, бо няма ў Бібліі ні пратэстантаў, ні каталікоў, ні праваслаўных, а проста - хрысьціяне.
Па-адукацыі і прафэсіі: эканаміст, мэнэджар, маркетоляг, механік, канструктар. Абараніў 2 эканамічныя ўнівэрсітэцкія дыплёмы па-беларуску: 1 - па мэнэджмэнце сацыяльнай і культурнай сьфераў ва Унівэрсітэце культуры, 2 - па кіраваньні прадпрыемствам і маркетынгам у Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсітэце (Наргасе). У юнацтве скончыў Машынабудаўнічы колледж. Працаваў рабочым, інжэнэрам канструктарам механікам, забяспячэнцам, мэнэджарам-маркетолягам.
Сьферы інтарэсаў і любімыя заняткі: філязофія, тэалёгія, палітыка, эканаміка, маркетынг, сацыялёгія, гісторыя, культуралёгія, музыка, cьпевы псальмаў, рамансаў, фальклору, прапаведваньне Эвангельля і Боскае мадэлі грамадзтва.
У сацыяльна-культурным і палітычным жыцьці краіны пачаў прыймаць удзел з 1989 году - ад пачатку Гарбачоўскае Перабудовы:
З 1989 году быў ў шэрагах Талакі і Беларускага Народнага фронту. Стварыў і ўзначаліў суполку БНФ на сталічным заводзе спецыяльных станкоў і аўтаматычных рысаў, дзе працаваў канструктарам. Тады ж упершыню ва ўзросьце 23 гадоў паспрабаваў вылучацца кандыдатам у дэпутаты парлямэнту. Але камуністы не дапусьцілі гэта ажыцьцявіць.
У 1991 годзе гэтая суполка разам з рабочымі электратэхнічнага заводу раней за рабочых трактарнага і аўтамабільнага заводаў арганізавала забастоўку супроць камуністычнага рэжыму, якія перарасьлі ў самую вялікую рэспубліканскую забастоўку і масавыя мітынгі на галоўнай плошчы краіны перад парлямэнтам. Гэта прывяло да таго, што парлямэнт вярнуў Беларусі незалежнасьць, нацыянальную сымболіку і прыпыніў дзейнасьць камуністычнае партыі.
З 1996 году – у сацыял-дэмакратычнай партыі, дзе ўзначальваў другую па велічыне Кастрычніцкую раённую арганізацыю ў сталіцы. Дарос да намесьніка старшыні гарадзкой арганізацыі.
Удзельнічаў у стварэньні фракцыі “За адзінства” у гэтай партыі, бо яе старшыня стварыў унутрыпартыйную манархію і выганяў з партыі непатрэбных яму людзей і нават рэгіянальныя арганізацыі.
У 2001 годзе ўдзельнічаў у стварэньні новай сацыял-дэмакратычнай партыі на падмурку гэтае фракцыі.
Пазьней з усіх партыяў сыйшоў, бо быў ня згодны з існуючым ладам кіраваньня - інстытутам старшыні, які прыводзе да ўнутрыпартыйных манархіяў. Таму пачаў шукаць больш дасканалы лад кіраваньня партыямі і грамадзтвам.
У 1998 годзе зразумеў, што бяз Бога цяжка змагацца са сваймі і грахамі грамадзтва, з паганьскімі манархіямі, а таму тады ж пачаў шукаць адказы на многія пытаньні ў Бібліі, пакаіўся ў грахох і прыняў Хрыста Госпадам з водным хрышчэньнем, стаўшы грамадзянінам Царства Хрыста.
У 1998 годзе прыймаў удзел у Хрысьціянскае ініцыятыве Маладога Фронту. З таго часу закладаў духоўны падмурак ў малітвах для стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакраты.
З 2004 года прыймаў удзел у аргкамітэце па стварэньні партыі БХД. Прафінансаваў выпуск першага буклету, каб лягчэй было запрашаць людзей ў партыю і ствараць структуры. Але мала мець партыйныя структуры, трэба іх было напоўніць не чалавечымі амбіцыямі, а Боскім Совам. Таму шмат працаваў над Бібліяй, каб закласьці моцны духоўны падмурак - Слова Боскае - у палітычную ідэалёгію ды ў іншыя сьферы грамадзтва. У БХД я адчуў сябе не патрэбным, бо знайшоўся больш заможны фундатар. Вывучаючы Біблію і чалавечую грэшную прыроду, прыйшоў да высновы, што вышэй і важней за дэмакратыю, нават за хрысьціянскую, ёсьць Тэакратыя.
Удзельнічаў у дзьвух намётавых гарадкох у Менску:
- на пачатку Перабудовы на плошчы Леніна – каб камуністы вярнулі адабраную зямлю сялянам,
- ў 2006 годзе на Кастрычніцкай плошчы – каб служкі манархіі адмянілі сфальсыфікаваныя вынікі выбараў.
У 2006 годзе - удзельнічаў у начной вахце і пасьце-галадоўцы за вяртаньне адабранага дзяржавай будынку царквы “Новае жыцьцё” (былога кароўніка).
На працягу 20 гадоў удзельнічаў у руху і многіх мітынгах за дэмакратыю, нацыянальныя, рэлігійныя і грамадзянскія правы. Быў пастаянным назіральнікам за выбарамі і фіксаваў фальсіфікацыі выбараў і рэферэндумаў.
Усе гетыя гады дапамагаў многім кандыдатам ад апазыцыі на парлямэнцкіх і прэзідэнтскіх выбарох, бо хацеў наблізіць дэмакратыю.
Але, вывучаючы Біблію і грахоўную прыроду людзей, дайшоў да высновы, што не дэмакратыя ёсьць самай лепшай мадэльлю грамадзтва, дзе пануюць чалавечыя грахоўныя амбіцыі, ўлада грошай і іншых ідалаў, ад якіх пракляцьці і пакараньні на народе застаюцца, а менавіта тэакратыя, у якой пануе Боская любоў, ўлада, воля, слова і законы.
А таму вырашыў ствараць рух "За тэакратыю" з тэакратычнай ідэялёгіяй, бо толькі ва ўмовах, максімальна набліжаных да тэакратычных, людзі змогуць збавіць свае нацыі ад пракляцьцяў і пакараньняў, і пабудаваць найбольш дасканалае, гарманічнае і справядлівае грамадзтва.
Фотабіяграфія аўтара сайту:
ФОТАГАЛЕРЭЯ АСАБІСТАГА ЖЫЦЬЦЯ
ФОТАГАЛЕРЭЯ ГРАМАДЗКАГА ЖЫЦЬЦЯ
Выбраць іншы артыкул:
ТЭАКРАТЫЯ БЫЛА І БУДЗЕ НА БЕЛАРУСІ І ВА ЎСІМ СЬВЕЦЕ
БОСКАЯ МАДЭЛЬ ПАСЬПЯХОВАГА КІРАВАНЬНЯ ГРАМАДЗТВАМ
РЭФОРМЫ ЗБАВЕНЬНЯ ГРАМАДЗТВА ПА БОСКАЙ МАДЭЛІ
МАЛІТВА ЗА ДУХОЎНАЕ І ГРАМАДЗКАЕ ЖЫЦЬЦЁ БЕЛАРУСІ І ЎСІХ КРАІНАЎ
УСЕ АРТЫКУЛЫ АЎТАРА
Вашыя пажаданьні, прапановы, хрысьціянскія і прароцкія вершы, гімны і пропаведзі дасылайце на адрас: Patryiot@gmail.com